Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

У раёне 21:00 ратавальнікам паступіла паведамленне аб знікненні людзей. Высветлілася, што 4 жанчыны пайшлі на балота па журавіны і заблукалі. Шукаць іх выйшлі яшчэ 2 чалавекі, і знайшлі. Аднак гэта памагло мала: пасля таго не змаглі выбрацца з балота самастойна ўсе шасцёра.

Вяскоўцам нічога не заставалася, як патэлефанаваць у МНС і перадаць прыкладныя каардынаты свайго месцазнаходжання. Да пошукавай аперацыі падключылася і міліцыя.

Атрымаўшы сігнал, супрацоўнікі прачасалі лес з гучнагаварыцелямі. Шукалі людзей крыху больш за гадзіну, але ў выніку такі знайшлі. У медыцынскай дапамозе ягаднікі патрэбы не мелі.

Клас
4
Панылы сорам
7
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1