Панарама Сватава. Фота: «Вікіпедыя»

Панарама Сватава. Фота: «Вікіпедыя»

У зводцы Генштаба адзначаецца:

«У выніку паспяховага контрнаступлення нашых войскаў на Харкаўскім кірунку расійскія войскі ліхаманкава пакідаюць свае пазіцыі і бягуць з нарабаваным углыб часова занятых тэрыторый або на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі.

У прыватнасці, стала вядома, што каля 150 вайскоўцаў Узброеных сілаў Расійскай Федэрацыі выехалі калонай з Баршчова і Арцёмаўкі Харкаўскай вобласці на двух аўтобусах, адным грузавіку і на 19 выкрадзеных легкавых аўтамабілях.

Такая ж сітуацыя назіраецца і ў горадзе Сватава Луганскай вобласці. Акупанты ў спешцы пакінулі населены пункт на 4 грузавых аўтамабілях «КаМАЗ», 20 браняваных машынах «Тыгр» і выкралі больш за 20 легкавых аўтамабіляў мясцовых жыхароў».

Таксама пра тое, што расіяне і мясцовыя калабаранты пакідаюць мясцовасці на Луганшчыне, паведамляе кіраўнік Луганскай абласной адміністрацыі Сяргей Гайдай. Паводле яго звестак, у пункце пропуску ў Станіцы Луганскай заўважаецца аўтамабільная чарга даўжынёй у 12 кіламетраў.

Клас
59
Панылы сорам
2
Ха-ха
10
Ого
9
Сумна
0
Абуральна
1