Справу разглядаў суддзя Міхаіл Юрчанка, дзяржабвінававаўца — памочнік пракурора Віцебска Антон Ананенка.

Яўген быў затрыманы 20 чэрвеня і да суда змешчаны ў СІЗА г. Віцебска.

Па матэрыялах абвінавачання, работнік прадпрыемства «Альянс-пластык» Яўген Гукаў з 20 кастрычніка па 20 лістапада 2020 года шматразова ў тэлеграм-чатах «Вуліца Гагарына» і «Віцебск-97» размяшчаў відэаролік выступу Аляксандра Лукашэнкі на канале «Пул Першага», які суправаджаў «абразлівымі і нецэнзурнымі каментарыямі, з выкарыстаннем ненарматыўнай формай маўленчага выказвання».

«А навошта вы падпісаліся на канал «Пул Першага»? З якой мэтай?» — дапытваўся суддзя ў абвінавачанага.

Таксама 28 кастрычніка ў адным з тэлеграм-каналаў Гукаў нібыта абразіў былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева.

Падчас допыту ў судзе Яўген патлумачыў, што ў 2021 годзе быў двойчы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці паводле арт. 19.11 КаАП, быў аштрафаваны, а летам 2021 года свой тэлефон наўмысна ўтапіў у Дзвіне.

Сваю віну ў судзе Гукаў прызнаў цалкам.

У суд прадстаўленыя станоўчыя характарыстыкі з месца працы і жыхарства.

Абвінавачанне запрасіла для Гукава паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса абмежаванне волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады, паводле ч. 1 арт. 368 — два гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Па сукупнасці пакаранняў канчаткова прызначыць два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Суд пастанавіў прызнаць Яўгена Гукава вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на адзін год і 10 месяцаў у калоніі агульнага рэжыму.

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
5
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
30