Паводле дакумента, фінансавы сектар Расеі панёс сотні мільярдаў даляраў «прамых стратаў» ад шырокіх санкцый, уведзеных ЗША і хаўруснікамі. Ацэнка, якая ўключае значныя ўдары па фондаваму рынку, банкаўскаму капіталу, а таксама 300 мільярдаў даляраў валютных рэзерваў, замарожаных санкцыямі, была ўключаная ў прэзентацыю для нарады топ-чыноўнікаў Расіі ў мінулым месяцы.
Расія ацаніла, што ў выніку санкцый страціла:
- 40% рынкавай капіталізацыі;
- 300 млрд даляраў рэзерваў Цэнтрабанка РФ;
- 4,6 трлн рублеў у выглядзе замарожаных еўрабондаў;
- 10% капіталу банкаўскай сістэмы;
- 563 млрд рублеў замарожаных рознічных актываў, а таксама актываў, якія знаходзяцца ў дэпазітарыях.
Акрамя таго, у прэзентацыі адзначаецца ўплыў ад трапляння пад санкцыі 80% актываў банкаўскага сектара, адключэнне ад міжнароднай аплатнай сістэмы Swift і страта доступу да ключавога абсталявання і праграмнага забеспячэння.
Адзначаецца, што інструменты, у прыватнасці дэрыватывы, хэджаванне, еўрааблігацыі і першасныя публічныя прапановы, «практычна зніклі».
У справаздачы, праўда, не прыведзена агульнай ацэнкі ўдару ад санкцый. Замест гэтага яе стваральнікі засяроджваюцца на фінансавай сістэме і не разглядаюць уплыву на эканоміку ў цэлым.





