Фота: pixabay.com

Фота: pixabay.com

Яшчэ ў 1940-я гады медыкі пачалі высвятляць, колькі ж часу павінна прайсці пасля прыняцця ежы, каб страўнік апусцеў. У 1951 годзе брытанскія навукоўцы кармілі добраахвотнікаў маленькімі порцыямі кашыцы, а потым высмоктвалі яе з іх страўнікаў у розны час пасля прыняцця ежы. У выніку атрымалася высветліць, колькі ў сярэднім часу трэба на тое, каб страўнік апусцеў — прыкладна 2 гадзіны і 15 хвілін, піша New York Times.

У 1966 годзе іншыя даследчыкі сталі выкарыстоўваць радыеактыўныя рэчывы, каб вымераць хуткасць апаражнення страўніка. Згодна з гэтымі данымі, страўнік павінен быць на 90% пусты ў сярэднім праз 4 гадзіны пасля прыёму ежы. Значную розніцу з папярэднім даследаваннем можна патлумачыць, імаверна, выкарыстаннем розных прадуктаў: цвёрдыя рэчывы пераварваюцца даўжэй, чым вадкасці, а тлушчы — даўжэй, чым бялкі ці вугляводы.

З улікам гэтых правілаў, Упраўленне па санітарным наглядзе якасці харчовых прадуктаў і медыкаментаў (ЗША) прапанавала рэкамендацыі, што разумець пад «пустым страўнікам»: такім ён бывае за гадзіну да ежы ці праз дзве гадзіны пасля яе. Варта разумець гэта як рэкамендацыю, а не як факт, што праз дзве гадзіны пасля ежы ў вашым страўніку яе не будзе (вядома, там будзе ежа).

Звяртайце ўвагу на інструкцыю да канкрэтных прэпаратаў, бо там могуць быць больш дэтальныя рэкамендацыі. Варта ўлічваць і індывідуальныя асаблівасці арганізму, бо некаторыя хваробы могуць зрабіць больш хуткім ці больш павольным ператраўленне ежы.

Хочаце ажывіць старое каханне? Хутка для гэтага хопіць некалькіх таблетак

Гастрыт: як пазбегнуць сезоннага абвастрэння

У Вялікабрытаніі выпрабоўваюць камеры-таблеткі для ранняй дыягностыкі раку кішачніка

Клас
17
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0