«Указ распрацаваны ў мэтах аказання дапамогі грамадзянам, якія прыбылі на тэрыторыю Беларусі з Украіны і апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Лукашэнкі.
Адзначаецца, што для ўкраінцаў прадугледжана наданне правоў нароўні з беларускімі грамадзянамі. Гаворка ідзе пра:
- дашкольную, агульную і спецыяльную адукацыю, атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў або на ўмовах аплаты;
- даступнае медыцынскае абслугоўванне;
- прызначэнне дапамог на дзяцей і пенсій.
Таксама грамадзяне Украіны вызваляюцца ад выплаты наступных дзяржпошлін:
- за рэгістрацыю часовага знаходжання ў Беларусі;
- выдачу дазволу на часовае пражыванне;
- разгляд заявы аб выдачы дазволу на пастаяннае пражыванне;
- выдачу біяметрычнага дазволу на жыхарства.
Акрамя таго, беларусы, якія наймаюць на працу грамадзян Украіны, вызваляюцца ад выплаты дзяржпошлін:
- за выдачу спецыяльнага дазволу на права занятку працоўнай дзейнасцю;
- атрыманне дазволу на прыцягненне ў Беларусь замежнай працоўнай сілы;
- аднаразовы працяг дазволу на прыцягненне ў краіну замежнай працоўнай сілы.





