president.gov.by
Тэму спорту на саміце падняў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, яго падтрымаў Лукашэнка.
«Прэзідэнт Расіі вельмі выразна пазначыў гэтую тэму. Спорт закліканы аб'ядноўваць краіны і народы. Цяпер, на жаль, ён таксама актыўна палітызуецца Захадам», — сказаў Лукашэнка.
Ён прапанаваў ШАС разгледзець магчымасць правядзення ў рамках арганізацыі комплексных міжнародных спаборніцтваў па летніх алімпійскіх відах спорту ў 2024 годзе і па зімовых — у 2026 годзе. На думку Лукашэнкі, гэта павысіць аўтарытэт дзяржаў-членаў і канкурэнтаздольнасць спартсменаў на сусветных арэнах.
Нагадаем, што беларускія і расійскія спартоўцы адхіленыя ад спартыўных спаборніцтваў з-за вайны ва Украіне.





