У Гродне гэтымі днямі працуе кандыдат гістарычных навук Андрэй Вайцяховіч, прадстаўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Ён вядзе археалагічны нагляд.

Пятачок, дзе з'явіцца новы будынак

Пятачок, дзе з'явіцца новы будынак

«На гэтым месцы стаяў дом купца Лапіна 1875 года пабудовы, — распавёў навуковец. — Будынак згарэў у вайну і наогул моцна пацярпеў. Сцены стаялі да 1954 года, калі камісія разгледзела дом і прыйшла да высновы, што ўсё пабіта, падвалы таксама, аднавіць будынак немагчыма. Дом знеслі, прычым падвалы прабілі наскрозь і літаральна засыпалі ў іх увесь будынак, утрамбавалі.

Зараз мы бачым толькі маленькія фрагменты, рэшткі скляпенняў — яны захаваліся там, дзе былі ўваходы. Яны невялікія, літаральна 1,5 метра. Астатняе ўсё пабіта і паламана, на жаль. Культурны пласт на гэтым месцы не захаваўся».

Тэлеграм-канал «АвтоГродно»

Тэлеграм-канал «АвтоГродно»

Менавіта таму не праводзілі археалагічныя раскопкі, растлумачыў суразмоўца.

«Там уручную нічога немагчыма зрабіць, нават экскаватар гэтыя ўтрамбаваныя завалы ледзь разбірае».

Крыху пазней стала вядома, што разбураныя рэшткі падвалаў вывозяць з пляцоўкі.

«Што з імі яшчэ можна зрабіць? Ёсць зацверджаны праект, па якому падмурак новага будынка павінен быць маналітным, з палямі, бо тут слабы грунт. Тут або будынак ставіць, або захоўваць рэшткі ранейшага падмурка», — распавёў суразмоўца.

Тэлеграм-канал «АвтоГродно»

Тэлеграм-канал «АвтоГродно»

Пры гэтым сёе-тое ў насыпным пласце выявілі.

«Значыць, за XVII-XVIII стагоддзі цікавыя фрагменты пячной кафлі, манеты таго ж часу, — каля 30 знаходак».

У куце, які знаходзіцца за межамі знесенага дома, — пласт гною.

«Хутчэй за ўсё, гэта яма, запоўненая драўнянай дранкай і гноем. Вось там робім шурф, раскоп уручную, каб праверыць глыбіню залягання, хаця б паглядзець на кантэкст, — сказаў на заканчэнне Вайцяховіч.

Участак у цэнтры Гродна плошчай 8 сотак выкупіў на аўкцыёне мясцовы бізнэсмен Станіслаў Сямашка. Тут дазволілі пабудаваць аб'ект грамадскага прызначэння, напрыклад, гасцініцу, магазін, офісы або медцэнтр. Выданне «Вечерний Гродно» адзначала: праект павінен улічваць выгляд і канфігурацыю страчанай пабудовы, якая тут знаходзілася раней.

Клас
2
Панылы сорам
7
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
6
Абуральна
45