«Гаўтам Адані, індыйскі магнат, які сёлета з шалёнай хуткасцю падымаўся па рэйтынгу багацця, абагнаў Джэфа Безоса і стаў другім самым багатым чалавекам у свеце», — піша агенцтва.

Блумберг адзначае, што Адані пачаў год з 14 радка ў індэксе мільярдэраў, але павялічыў сваё багацце да 146,9 мільярда даляраў і цяпер саступае толькі Ілану Маску, чые актывы ацэньваюцца ў 260 мільярдаў даляраў.

Па звестках агенцтва, акцыі флагманскай кампаніі Адані Adani Enterprises Ltd. выраслі да рэкорднага ўзроўню на гэтым тыдні, а акцыі некаторых кампаній яго групы выраслі больш чым на 1000% з 2020 года.

Блумбэрг піша, што Гаўтам Адані стаў першым чалавекам з Азіі, які змог дайсці да такіх высокіх «эшалонаў багацця», у якіх традыцыйна дамінуюць амерыканскія тэхналагічныя магнаты.

Пад кантролем кангламерату, пабудаванага Адані, знаходзяцца найбуйнейшы ў краіне аператар марскіх і паветраных перавозак, найбуйнейшы пастаўшчык газу ў гарады, а таксама найбуйнейшая кампанія па здабычы вугалю. Па словах Блумберга, цяпер кангламерат імкнецца стаць найбуйнейшым у свеце вытворцам аднаўляльнай энергіі.

Клас
8
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
5
Сумна
0
Абуральна
2