Часопіс GQ распавёў пра папулярную клініку ў Лас-Вегасе, якая прапаноўвае паслугі па павелічэнні росту. 

Фірму LimbplastX Institute у 2016 годзе заснаваў Кевін Дэбіпаршад, аднак, паводле яго слоў, такія аперацыі сталі папулярныя ў людзей толькі падчас пандэміі, калі яны маглі дазволіць сабе доўгі час не выходзіць з дому і аднаўляцца пасля працэдур.

Методыка LimbplastX Institute заключаецца ў тым, што пацыенту акуратна ламаюць сцегнавыя косткі на нагах, а затым устаўляюць рэгуляваныя металічныя штыры. Пасля гэтага кліенту з дапамогай магнітнага пульта кожны дзень патроху павялічваюць памер уставак на нагах — гэты працэс займае каля трох месяцаў.

Паслуга каштуе ад 70 тысяч да 150 тысяч даляраў у залежнасці ад жаданай даўжыні — у клініцы адзначаюць, што могуць павялічыць рост на 15 сантыметраў.

Балючая аперацыя асабліва папулярная сярод інжынераў і супрацоўнікаў буйных IT-кампаній. Дэбіпаршад адзначае, што ён ужо прымаў некалькі супрацоўнікаў Microsoft, а таксама PayPal, Google, Amazon і Facebook.

Адзін з інжынераў распавёў GQ, што тры месяцы сядзеў у сваёй кватэры, замаўляў ежу і нікуды не выходзіў, бо аднаўляўся пасля аперацыі. У выніку ён вырас са 167 да 175 сантыметраў.

Клас
9
Панылы сорам
162
Ха-ха
10
Ого
34
Сумна
5
Абуральна
8