Фота: АР

Вольга прыехала ва Украіну з горада Чэлябінск у канцы 2014 года. Яшчэ грамадзянкай Расійскай Федэрацыі яна ўступіла ў добраахвотніцкае падраздзяленне парамедыкаў, каб супрацьстаяць узброенай агрэсіі Расіі. У 2016 годзе яна падпісала трохгадовы кантракт з УСУ як грамадзянка іншай дзяржавы. Яна даслужылася да звання сяржанта і стала камандзірам баявой машыны пяхоты.

У 2017 годзе Вольга Сіманава стала першым кантрактнікам УСУ — замежнікам, які атрымаў украінскае грамадзянства падчас службы на ўсходзе Украіны.

Яна загінула 13 верасня ва ўзросце 34 гады. Жанчына ўзарвалася на выбуховым прыстасаванні, выконваючы баявое заданне ў раёне горада Саледар Данецкай вобласці.

Фота: АР

Труна Сіманавай была завешана сіне-жоўтым украінскім сцягам, а зверху — плюшавы леў. Яе баявое прозвішча было Сімба, як у галоўнага героя дыснэеўскага мультфільма «Кароль Леў».

Фота: АР

Фота: АР

Сіманава захаплялася спортам і дасягнула поспехаў у альпінізме і каратэ.

«Для мяне яна была сімвалам украінства будучыні. Украінства, якое прымаюць усім сэрцам. Сімвалам таго, што сапраўдным украінцам становяцца, а не нараджаюцца… Вольга Сіманава, якая нарадзілася ў далёкім Чэлябінску рускай і загінула ўкраінкай на Дзікім полі, няхай анёлы ў вышыванках нясуць на неба тваю адважную і чыстую душу», — гаворыцца ў паведамленні грамадскага актывіста Генадзя Друзенка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Стась / Адказаць
18.09.2022
Сімба загінула як сапраўдны Герой. Анёлы ў вышыванках сустрэнуць яе душу. ❤️ Пуцінскія тэрарысты памерлі ўжо падчас жыцця. Пасля агіднага існавання іх сустрэнуць мярзотныя чэрці.
0
Aleś Jaževič / Адказаць
18.09.2022
I Наталья Арсеньева była małajčynka
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру