Раней паведамлялася аб 24 загінулых і 129 параненых, колькасць апошніх, паводле ведамства, не павялічылася. У Баткенскім раёне, які мяжуе з Таджыкістанам, пачалася эвакуацыя, больш за 136 тысяч чалавек былі адпраўленыя сіламі МНС у больш бяспечныя раёны.

У сваю чаргу ўлады Таджыкістана афіцыйна пакуль што не назвалі колькасць загінулых або пацярпелых.

Канфлікт на мяжы Кыргызстана і Таджыкістана абвастрыўся ў ноч на 16 верасня.

На працягу сутак з пачатку эскалацыі бакі неаднаразова дамаўляліся запусціць у дзеянне рэжым спынення агню, у тым ліку пра гэта гаварылася на ўзроўні прэзідэнтаў дзвюх краін, аднак дамоўленасці зноў парушаліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
0