МЗС абвясціла ў сацыяльных сетках ініцыятыву «За Макеем у ААН».
«Калі ты школьнік, студэнт ці проста энтузіяст у сферы міжнародных адносін, самы час задаць пытанне аб дзейнасці Беларусі ў ААН і атрымаць адказ ад кіраўніка беларускай дэлегацыі на сесіі Генасамблеі Уладзіміра Макея з самага сэрца ААН у Нью-Ёрку!» — гаворыцца ў паведамленні МЗС.
Даслаць сваё пытанне можна асабістым паведамленнем 20 верасня ў акаўнтах МЗС у Facebook, укантакце і TikTok.
Пытанне, якое адпавядае тэматыцы, будзе абранае выпадковым чынам.





