Пра гэта распавёў першы намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Трубіла ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1». Таксама ён выказаў меркаванне, калі батарэі ў кватэрах могуць пацяплець.

Генадзь Трубіла нагадаў умовы для старту ацяпляльнага сезона: пяць дзён запар сярэднясутачная тэмпература павінна быць на ўзроўні +10 градусаў і ніжэй. Традыцыйна пачынаюць падключэнне з дзіцячых садоў і школ.

Першы намеснік міністра ЖКГ не даў дакладнага адказу на пытанне, калі пачнецца ацяпляльны сезон, але выказаў здагадку, што гэта здарыцца не раней за 1 кастрычніка, калі ўсталюецца патрэбнае надвор'е.

Нагадаем, летась батарэі ў мінскіх кватэрах сталі цяплець рана, 22 верасня, і гэта быў рэкорд за доўгія гады. У 2020-м прыйшлося чакаць ажно 13 кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0