«Я не буду каментаваць ніяк гэтую тэму. Я не думаю, што гэта пытанне, якое неяк мае дачыненне да Крамля», — заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў на брыфінгу для прэсы, адказваючы на пытанне, ці лічаць у Крамлі аўтарытэтным меркаванне Пугачовай і ці маюць намер прымаць нейкія меры ў адказ.

18 верасня Ала Пугачова апублікавала ў Instagram «зварот у Мінюст РФ», у якім папрасіла залічыць сябе ў шэрагі «замежных агентаў» услед за сваім мужам, артыстам Максімам Галкіным.

Заява Пугачовай выклікала значны рэзананс, сабраўшы больш за 600 тысяч лайкаў. Расійскія дзяржаўныя СМІ, цытуючы заяву спявачкі, не згадалі слоў, якія адсылаюць да вайны ва Украіне.

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0