Фота: Dev.by

Падчас прэзідэнцкіх выбараў у 2020-м платформа «Голас», якую стварыў Павел Лібер, давала магчымасць альтэрнатыўнага падліку галасоў і дапамагла даказаць факт фальсіфікацый.

Цяпер беларускія праграмісты плануюць запусціць праект лічбавай дэмакратыі. 

У канцы верасня стартуе ўнутранае тэставанне платформы «Лічбавая Беларусь» (у такі фармат запросяць да 1000 чалавек), а ў канцы кастрычніка — публічна прадставяць праект. Раней ён быў анансаваны Паўлам Ліберам на канферэнцыі «Новая Беларусь» у Вільні. 

З дапамогай новай платформы грамадзяне Беларусі змогуць шукаць працу, атрымліваць паслугі, галасаваць, мець лічбавы пашпарт і плаціць «падаткі». 

«Асноўная частка праекта ўжо гатовая. Цяпер мы дадаём патрэбны кантэнт, рыхтуем яго да тэставання.

Называць суму, колькі каштуе распрацоўка, я не магу. Уся тэхнічная частка была зроблена з дапамогай валанцёраў, сюды ніякае фінансаванне не прыцягвалася. Каманда — 20—30 чалавек, якія ўдзельнічалі ў распрацоўцы розных кампанентаў платформы.

Аперацыйная частка з'явіцца разам з выхадам. Там працаваць маюць каля 15—20 чалавек. Думаю, што такая колькасць застанецца пастаяннай, будзе мяняцца толькі аб'ём задач», — кажа Павел. 

Распрацоўшчык праекта адразу папярэджвае, што гаворка пра стварэнне электроннага ўрада не ідзе. Для гэтага павінна быць дзяржава і механізмы ўплыву на рэальныя працэсы ў самой Беларусі.

«Пры выпуску платформы арыентуемся на грамадства, — расказвае Павел Лібер.

— Паспрабуем сабраць беларусаў як нацыю ў адно вялікае кам'юніці,

бо ўсё, што робіць рэжым, — гэта раз'яднанне людзей. Наша місія — пачаць працаваць з гэтай праблемай. Далей палітычныя інстытуты пачнуць з'яўляцца арганічна над беларускай супольнасцю». 

Павел Лібер адзначае, што пры распрацоўцы платформы яны ўлічвалі тое, што апошнія 28 гадоў у Беларусі сапраўднай дэмакратыі ніхто не бачыў. Можна колькі заўгодна прыдумляць розныя арганізацыі, ініцыятывы, але пакуль чалавек інтуітыўна не будзе разумець, навошта яму яны, прыцягнуць у праект шмат беларусаў не ўдасца.

«Адна з функцый платформы — палітычная адукацыя для супольнасці, з якой мы працуем», — кажа стваральнік. 

Ці будзе актуальная «Лічбавая Беларусь» для людзей, якія знаходзяцца ў краіне?

«Для беларусаў унутры краіны ёсць набор праблем: фізічная небяспека, рост цэнаў, памяншэнне заробкаў, складанасць у падтрыманні сувязі са сваякамі, сябрамі, якія з'ехалі. Дэмакратычныя каштоўнасці ў іх не стаяць у топе праблем. 

Нам здаецца, што зможам прывабліваць гэтых людзей, таму што для беларусаў унутры краіны даем набор прадуктаў і сэрвісаў, якія дазволяць вырашаць іх надзённыя праблемы. Атрымліваць дапамогу, узаемадзейнічаць з супольнасцю беларусаў па ўсім свеце, шукаць працу (у тым ліку ў анлайне).

Мы ідзём ад праблем людзей, а не ад палітычных лозунгаў, таму верым, што зможам уцягнуць беларусаў унутры краіны ў тым ліку», — тлумачыць ён. 

Платформа «Лічбавая Беларусь» будзе дзейнічаць праз некалькі каналаў: мабільная праграма і вэб-сайт. 

Апошні больш разлічаны на беларусаў унутры краіны. У выпадку прызнання ўладамі праграмы «экстрэмісцкай» людзі змогуць заходзіць у свой асабісты кабінет праз сайт з дапамогай VPN. 

Узнікаюць лагічныя пытанні: як будуць захоўвацца асабістыя звесткі людзей і наколькі гэта бяспечна?

«На базе блакчэйна. Гэта максімальна бяспечна. Ідэя ў тым, што чалавек захоўвае звесткі дэцэнтралізавана ў сваім крыптакашальку (не грошы, а звесткі). І ён сам вырашае, якой сістэме, у якім аб'ёме іх прадастаўляць. Мы як платформа не маем ніякага доступу да звестак, проста не захоўваем іх, няма адзінага рэестра», — расказвае Павел. 

Актуальная тэма — атрыманне лічбавага пашпарта. Павел Лібер тлумачыць, што трэвел-дакумента платформа прадугледжваць не будзе і расказвае чаму. 

«Рэальнасць значна больш суровая, — кажа ён. — Калі мы размаўляем з прадстаўнікамі ААН, МЗС, нам усе кажуць, што наша праблема не ўнікальная. Ёсць шмат такіх жа краін з людзьмі, якіх пазбаўляюць грамадзянства. Для іх ёсць некалькі інстытутаў. Напрыклад, інстытут бежанства ці інстытут замежных пашпартоў. Калі ў чалавека сканчваецца пашпарт за мяжой, то да свайго дазволу на жыхарства ён можа атрымаць праязны дакумент, які дае большасць краін.

Атрымаць паўнавартаснае прызнанне лічбавага пашпарта — гэта працэс не на гады, а нават на дзесяцігоддзі. Еўрапейская бюракратыя вельмі марудная. Прыдумляць асобнае рашэнне для беларусаў доўга. Таму мы ў першую чаргу глядзім на тое, каб лічбавы пашпарт мог выкарыстоўвацца для атрымання дадатковых сэрвісаў.

Напрыклад, для спрошчанага атрымання таго ж пашпарта замежніка ці для верыфікацыі. Трэвел-дакумента не можа быць, таму што гэта [патрэбны] вялізны зрух еўрапейскай і амерыканскай ментальнасці ў падыходзе да такіх дакументаў. Яны не хочуць гэтага змяняць». 

На платформе «Лічбавая Беларусь» могуць быць прадстаўленыя ініцыятывы як палітычных, так і непалітычных арганізацый.

Павел Лібер прыводзіць прыклад з Офісам Святланы Ціханоўскай.

«Выкажам здагадку, што яны кажуць, што ўнутры краіны адбываецца русіфікацыя і прапануюць запусціць праграму адраджэння беларускай культуры ў Беларусі і за мяжой. Для гэтага патрэбная пэўная сума на матэрыялы і плюс яшчэ на лабістаў у Еўрасаюзе. Пад такую ​​праграму, напрыклад, у нашай супольнасці можна збіраць фінансаванне. Людзі разумеюць, на што яны здаюць гэтыя грошы. 

Гэта сапраўды падобна да падатку ў сапраўднай краіне, але чаго мы не хочам рабіць — гэта казаць «вы сюды прыйшлі, таму плаціце». Безумоўна, ніхто не будзе ўносіць сродкі, бо чалавек не разумее за што. Мы спрабуем дайсці да сітуацыі ўсвядомленасці: ёсць пэўны бюджэт, праграма, зразумелая справаздачнасць па грашах», — расказвае Павел. 

Стваральнік не спадзяецца, што, як толькі яны запусцяць платформу, на яе прыйдуць усе беларусы альбо палова з іх. 

З 2020-га прайшло дастаткова шмат часу, некаторыя людзі астылі да любога палітычнага парадку дня, іншыя разумеюць, што гэта нясе для іх пэўную пагрозу і таму не хочуць удзельнічаць у праектах.

«Мы хочам, каб людзі прыходзілі ў «Лічбавую Беларусь», таму што бачаць для сябе ў гэтым карысць, — тлумачыць ён. — Для кагосьці важна, каб адраджалася культура, а іншым, напрыклад, каб ён проста знайшоў працу. У залежнасці ад гэтага будзе ажыццяўляцца набор людзей ў платформу.

Мяркую, што першыя дзесяць тысяч чалавек прыйдуць таму, што яны ўжо ведаюць, якія прадукты мы выпускаем і нам давяраюць. Задача, каб гэтыя людзі знайшлі на платформе карысць і прывялі на яе сваіх знаёмых. Магчыма, каб сабраць нават 500 тысяч чалавек, нам спатрэбіцца некалькі гадоў. Праект разлічаны на доўгатэрміновую перспектыву». 

Павел Лібер заўпэўнівае, што пасля пачатку вайны ў розных краін і прыватных кампаній з’явілася запатрабаванасць у верыфікацыі беларусаў. 

Яны просяць стварыць механізмы, якія будуць дазваляць не пускаць людзей, якія падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі, каб яны не карысталіся прадуктам кампаніі.

«У першую чаргу, у нас будуць партнёрскія адносіны. Не думаю, што нейкая краіна скажа, што, напрыклад, усе людзі, якія ёсць на гэтай платформе, прызнаюцца грамадзянамі суверэннай Беларусі. Такое можа адбывацца, калі набіраецца нейкая крытычная маса людзей: паўмільёна і болей. Тады становіцца цікава на гэта глядзець, бо існуюць еўрапейскія краіны з меншым насельніцтвам», — кажа ён. 

Тэхнічна на платформе «Лічбавая Беларусь» змогуць праводзіць галасаванні беларусаў за якую-небудзь ініцыятыву. Верыфікацыя тут будзе пабудавана на сканаванні пашпарта і фотаздымка чалавека з ім. Такая сістэма распаўсюджаная ў банкаўскай сферы. 

«Гэта, хутчэй за ўсё, прызнаюць у Еўрасаюзе і ЗША, таму што зроблена на ліцэнзаванай тэхналогіі, якой і так усе ўжо давяраюць. Тэхнічна праблем няма, далей застаецца пытанне, за што мы збіраемся галасаваць.

Калі няма нейкіх рэальных дзеянняў, якія адбудуцца пасля галасавання, то туды ніколі не прыйдзе шмат людзей, бо беларусы за апошнія два гады галасавалі за шмат якія рэчы, але выніку не было. Для таго, каб прыйшло больш за 450 тысяч, якія ў нас па Канстытуцыі патрабуюцца, каб, напрыклад, рэферэндум ініцыяваць, за гэтую аўдыторыю трэба пазмагацца. Даць дакладны адказ, за ​​што яны галасуюць і што адбудзецца пасля.

Можна колькі хочаце галасаваннямі адпраўляць Лукашэнку ў Гаагу ці абіраць нейкіх новых людзей, але цікавасць да гэтага падае, бо людзі хочуць галасавання за дзеянні, а не за нейкіх асоб. Гэта пытанне ўжо да палітычных сіл. Шчыра скажу, што пакуль я не бачу, за што можна правесці такое галасаванне», — падсумоўвае ён. 

Чытайце таксама:

«Сотні тысяч, па-ранейшаму актыўныя, патрабуюць пераменаў», — распрацоўнік «Голасу» пра IT-тэхналогіі супраць дубінак

Законапраект аб грамадзянстве паступіў у парламент, чакаецца праект закона аб амністыі

Стала вядома, колькі давядзецца плаціць за рэгістрацыю ў чарзе на мяжы

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

3
счётчик Гейгера / Адказаць
19.09.2022
пустое. зачем + НЕБЕЗОПАСНО !  В условиях фашизма безопасность должна выходить на 1 место. ЛУЧШЕ РАССКАЖИТЕ ПРЫСТАСАВАНЦЫ КАК БЕЗОПАСНО ПИСАТЬ В ТЕЛЕГРАММ. РЕЧЬ ИДЁТ ОБ УСТАНОВКАХ. НЕ ВСЕ ОКАНЧИВАЛИ БГУИР.
11
Satan / Адказаць
19.09.2022
Посаны, я бы поспорил с некоторыми утверждениями... Меня вот жена пихает вечно - ну чо ты, чо тебе терять, тебя и так разыскивает АНБ. ^_^ Но то было давно, а сейчас я писяю после пива криво, ну какие крутые хаки? Я хочу спокойствия и нигерийку под боком. Нее... никаких хак тим и массовых атак. И как сказал бармен в баре... - вот ваше поколение... ваше поколение... да, вы ж уже старперы! Да. Мы сторчались. Гоу молодеж! А старперы посмотрят за вами по тимке. Ща ток за пивом схожу в бедронку!
0
счётчик Гейгера / Адказаць
19.09.2022
"У канцы верасня распрацоўшчыкі запусцяць шматабяцальны праект «Лічбавая Беларусь».
https://d3obnowcu2pyw7.cloudfront.net/299519#startcomments"

Лично я участвоватьне буду, незнакомые мне лица хотят получить сведения о личных данных в условиях фашизма в РБ ! Беларусы ! Включайте мозги ! НАКОНЕЦ.
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру