Віктар Жаркевіч — гэта мінчук, якога сілавікі затрымалі 5 верасня і прымусілі трымаць у руках дзверы ад халадзільніка, залепленыя пратэснымі стыкерамі — з бчб-сцягамі і з анархісцкімі лозунгамі. На галаву мужчыну надзелі чырвоную каску з Пагоняй.
Жаркевічу 49 гадоў, і ён вядомы як музыка панк-року.





