Труну з целам каралевы ўрачыста выносяць з Вестмінстарскага абацтва. Фота: Frank Augstein — WPA Pool / Getty Images

Развітацца з жанчынай, якая кіравала краінай даўжэй за ўсіх брытанскіх каралёў і каралеў — 70 гадоў, у Лондан прыбылі 2 млн чалавек.

Ахвотных аказалася так шмат, што чаканне ў чарзе да труны расцягвалася амаль на суткі. Напрыклад, футбаліст Дэвід Бэкхэм прастаяў разам з усімі ў чарзе больш за 13 гадзін, перакусваючы чыпсамі і сэндвічамі.

Пасля завяршэння публічнага развітання з Яе Вялікасцю ў Вестмінстар-холе Вестмінстарскага абацтва адбылася больш вузкая жалобная цырымонія, у якой прынялі ўдзел 2000 чалавек — члены каралеўскай сям'і, сусветныя лідары, VIP-персоны і сотні прадстаўнікоў грамадскасці. Лідары Расіі, Беларусі, Сірыі, Венесуэлы, Афганістана і М'янмы не былі запрошаныя на цырымонію. КНДР, Ірак і Нікарагуа атрымалі запрашэнні на дыпламатычным узроўні.

Труну з целам каралевы правезлі па вуліцах Лондана. У цырымоніі былі задзейнічаны некалькі тысяч вайскоўцаў.

Заключная частка цырымоніі пахавання ў капліцы Віндзарскага замка суправаджалася пахавальнай песняй у выкананні самотнага каралеўскага дудара.

Дэкан Віндзара біскуп Дэвід Конэр, які праводзіў пахавальную службу ў капліцы, вымавіў псалм 103 з Псалтыра (Псалм Давіда пра стварэнне свету), пасля чаго герольдмайстар Ордэна Падвязкі (вышэйшага рыцарскага ордэна Вялікабрытаніі) Дэвід Вайнс Уайт зачытаў усе тытулы манарха.

Паніхіда па Лізавеце II у Віндзары завяршылася малітвай архіепіскапа Кентэрберыйскага Джасціна Уэлбі, які з'яўляецца духоўным кіраўніком Англіканскай царквы. На цырымоніі прысутнічалі члены сям'і, дзейныя служачыя каралеўскага двара і служачыя ў адстаўцы, прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Ліз Трас, брытанскія генерал-губернатары, а таксама кіраўнікі ўрадаў тых дзяржаў, дзе фармальна прызнаюць галоўную ролю манарха Злучанага Каралеўства.

Увечары, 19 верасня, у капліцы Святога Георгія адбылася яшчэ прыватная служба. Яна прайшла ў закрытым рэжыме, прысутнічаць на ёй маглі толькі прадстаўнікі кіруючай дынастыі.

Пасля таго труна з целам каралевы Вялікабрытаніі Лізаветы II была апушчаная ў каралеўскі склеп у капліцы Святога Георгія на тэрыторыі Віндзорскага замка. Пахаванне, такім чынам, завершылася.

Лізавета II памерла ў замку Балмарал у Шатландыі 8 верасня. Ёй было 96 гадоў. Яна кіравала даўжэй за ўсіх у брытанскай гісторыі — 70 гадоў і 7 месяцаў. Новым манархам стаў старэйшы сын Лізаветы ІІ, 73-гадовы Чарльз, які прыняў імя Карл III.

label.reaction.like
1
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
35
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

4
101 / Адказаць
19.09.2022
вымавіў псалм 103 з Псалтыра (Псалм Давіда пра стварэнне свету),

дзяк. будзе ў мяне заўтра адгаворка, чаму я сёння на працу не прыйшла...
а тое тэлефанавала сёння чарговая каралева...
- чаму вы на працу не прыйшлі? вы хворая?
не, - кажу, - мне проста хочацца паспаць... стамілася я. і надакучыла мне маніць.

- да? а так можно? - спрашивает очередная любительница поесть...

2
Элізабэт, не Лізавета) / Адказаць
20.09.2022
Нічога ён не прымаў. Ён быў Чарльз і застаўся ім. Карл гэта расейскае вымаўленне яго імя. Дарэчы, гэта культура еўрапейскай краіны, манархія гэтая, нам не абавязкова яе ведаць. Але гэта цікава, і напрыклад ў мяне выклікае павагу.
0
Гляджу толькi BBC, чытаю толькi НН / Адказаць
20.09.2022
Элізабэт, не Лізавета) , цi ведаеце што Радзiвiлы былi пры брытанскiм двары? Нармальная такая была i у нас традыцыя, але царизьму патрэбны былi нашы тэрыторыi
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру