Фота: сацыяльныя сеткі

Андрэй Серада вучыцца на 3 курсе у архітэктурна-будаўнічым каледжы ў Мінску на дызайнера. А яшчэ ён здымае тыктокі. 

Яго нік Weensdaay. У яго 19 тысяч падпісчыкаў, а асобныя тыктокі набіраюць да мільёна праглядаў. Сярод такіх, прыкладам, «Лік Грэма не такі ўжо і маленькі!» і «Нашай Галактыцы хутка прыйдзе канец!». «Прасоўваю навукпоп у Беларусі», — дэвіз яго старонкі. І вось адно з відэа ён прысвяціў тэме «Чаму беларуская мова знікае».

«Мова — гэта не годнасць нацыі, а спосаб камунікацыі, — сказаў ён у адным з тыктокаў. — Якой бы прыгожай яна ні была, чым гаворка больш распаўсюджаная, тым лягчэй нам камунікаваць. Людзі самі выбіраюць гаворку, на якой ім зручна размаўляць. У свеце ёсць шмат мёртвых моў, на якіх ніхто не гаворыць. І гэта не адмяняе акта іх прыгажосці. Напрыклад, латынь. Тое, што мова памірае, гэта нармальная з’ява. Гэта натуральны адбор, толькі ў плане камунікацыі», — разважаў тыктокер.

@weensdaay Почему белорусский язык исчезает? #белорусскийязык #weensdaay ♬ оригинальный звук - WENSDAY
 

Гэты тыкток Андрэя Серады выклікаў шквал абурэння — не толькі ў Тыктоку, але і ў Твітары. «Наша Ніва» пацікавалася ў трэцякурсніка архітэктурна-будаўнічага каледжа, чаму ён зняў гэты ролік і ці не шкадуе, што яго зняў. 

«Я сам беларус, нічога супраць беларускай мовы не маю, — расказаў Андрэй Серада «Нашай Ніве». — Проста казаў, чаму, на маю думку, яе становіцца менш.

Пачалі пісаць, што я ўвогуле нейкі расійскі агент,

такія думкі ў некаторых людзей, але я проста запісаў тыкток, у якім расказаў, чаму беларуская мова памірае. Што гэта можа павярнуцца ў нейкім іншым ключы, такіх думак у мяне не было.

У нас пазіцыянуюць, што без мовы мы не беларусы, а я сказаў, што мова — гэта спосаб камунікацыі». 

Ці дапускае Андрэй, што руская мова магла быць навязана беларусам?

«Наш прэзідэнт, магчыма, ідзе нешта ў бок Расіі. Але я па-за палітыкай, калі што.

Гэты ролік з беларускай мовай я здымаў проста як прыклад, там магла быць любая іншая мова.

Магчыма, гэта ўсё ідзе з расійскага боку, але я ў гэта ўсё залазіць не буду.

Дарэчы, наш гісторык кажа, што беларускай нацыі не існуе. Усё гэта частка Савецкага Саюза. Але я ў гэта не паглыбляўся», — расказвае хлопец. 

У школе для Андрэя беларуская мова была «звычайным прадметам». Вучыць яе яму складана не было. 

«У беларускай літаратуры асабліва няма чаго чытаць. Успамінаю, што былі там Максім Танк, Францішак Багушэвіч, вершы падабаліся. Але ў асноўным усё чытаў па школьнай праграме.

Да людзей, якія размаўляюць на беларускай, стаўлюся нармальна. Гэта іх выбар. 

Мова павінна быць у нацыі, але яе аднаўленнем павінен займацца дакладна не я. Гэта задача людзей, якія ва ўладзе знаходзяцца.

Калі ў іх інтарэсах працяг мовы, то яны нейкімі сіламі гэта зробяць. Калі проста людзі будуць гэта прасоўваць, я не думаю, што ў іх нешта атрымаецца.

Для пераходу на беларускую трэба шмат гадоў. Нашае пакаленне ўжо не будзе размаўляць па-беларуску. Можа быць, крыху наступнае і толькі нашы ўнукі, магчыма, цалкам», — лічыць тыктокер. 

Андрэй Серада кажа, што цяпер яму «пачаць размаўляць на беларускай будзе нязручна», таму што яго «не будуць разумець людзі». 

«У нас жа ў краіне большасць размаўляюць на рускай. Мае відэа не будуць залятаць у тыктоку з-за таго, што буду размаўляць на беларускай.

Беларускамоўных блогераў я не гляджу, бо зручней рускіх глядзець», — кажа ён. 

Дык а сам Андрэй як лічыць, ці існуе беларуская нацыя? 

«Напэўна існуе, але я нават не ведаю, як вам адказаць на гэтае пытанне, устрымаюся ад адказу. Я некампетэнтны ў гэтым пытанні», — падсумоўвае тыктокер.

Чытайце таксама: 

6 беларускамоўных ютуб-каналаў, якія вы маглі прапусціць

«Мая маці хоча новую краіну, яна разумее, што дзеля гэтага трэба пачаць з сябе». Дзяўчына расказала, як яе маці прыйшла да беларускай мовы

«Добра нам было б, калі дыназаўраў развялі б…» Новы мультверш Андрэя Скурко

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

42
Брат / Адказаць
19.09.2022
Молодец.
2
БНТУ / Адказаць
19.09.2022
Я правильно понял, что в архитектурно-строительном колледже историю преподает человек, который на уроках ведёт анти-государственную пропаганду?
Когда ждать покаянного видео задержанного по соответствующей статье УК РБ преподавателя? Или в РБ прессуют только патриотов Беларуси?
2
Гервасі / Адказаць
19.09.2022
Ну і маладзец. Выказаў думку звычайнага, абалваненнага расейскай папсой і не вельмі з шырокім краяглядам маладога чалавека. Калі ніхочаш разбірацца ў беларускай літаратуры,ці паэзіі, то і ня будзеш. Хаця відаць, у мовах ён разбіраецца, а ў палітыцы нешта не )) А чаго так, можа проста страшна ня тое ляпнуць ? )) Ну канешне, за такія выказванні ў сучаснай Беларусі нічога табе не будзе, а вось за няправільнае слова - будзе... Ён чакае што ўлада павінна прасоўваць нашу мову а не людзі. Ага, зверху ўніз, цэнтралізавана. А пытанне ў мяне да гэтага хлопца. А вось калі рускі ванька прыдзе згвалціць тваю дзяўчыну, абразіць тваю маці , пасмяецца з твайго акцента і кулакамі будзе ўбіваць у цябе любоў да рускага міра, выпраўляючы хібы твайго паходжання кірзавым сапагом, ты таксама хлопча будзеш на расейскай балакаць ? ці можа троху нешта ў галаве перавернецца ? прыклад Украіны перад вачыма, а ціктокер 2+2 скласці не можа. беларуская мова гэта сродак камунікацыі несумнеўна, але і абярэг мець сваю ідэнтычнасць і ўнікальны светапогляд на рэчы...канешне калі вам не ўсё роўна. На цяперашні час - гэтаму ўсё роўна, але ж яшчэ не вечар, як той казаў, правільныя думкі могуць прыйсці ў галаву. Пабачым.
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру