Пра гэта сведчаць вынікі сумеснага апытання Кіеўскага міжнароднага інстытута сацыялогіі і Нацыянальнага дэмакратычнага інстытута ва Украіне, праведзенага з 2да 9 жніўня.

«Украінцы не разглядаюць сваю тэрыторыю як разменную манету. Хутчэй, яны пераважнай большасцю адзначаюць, што змагаюцца і ахвяруюць дзеля аднаўлення тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Украіны. Гэта адзіны вынік вайны, які лічыцца прымальным», — гаворыцца ў даследаванні.

Толькі 5% апытаных назвалі непрымальным для дасягнення міру вяртанне ўсіх тэрыторый, уключаючы Данбас і Крым.

69% рэспандэнтаў назвалі непрымальнай цаной для вяртання міру тое, што Украіна верне толькі тыя тэрыторыі, якія кантралявала да 2022 года (без Крыма і акупаваных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей).

84% супраць таго, каб мір наступіў пры ўмове, што Украіна прэтэндуе толькі на тую тэрыторыю, якая падкантрольная ёй цяпер.

61% апытаных лічаць непрымальнай цаной для вяртання міру адмову Украіны ад заяўленай мэты ўступлення ў НАТА, а 73% — адмову ад заяўленай мэты ўступлення ў ЕС.

Нагадаем, расіяне заявілі, што ў Луганску, Данецку і Херсоне «рэферэндум» аб уваходжанні ўтварэння ў склад Расіі пройдзе ўжо з 23 па 27 верасня. 

Правядзенне рэферэндуму без падрыхтоўкі — унікальны прыклад у гісторыі, і сведчыць пра няўпэўненасць Масквы ў здольнасці ўтрымаць акупаваныя тэрыторыі даўжэйшы час.

Украінцы, мяркуючы па выніках апытання, не гатовыя адмовіцца ад сваіх тэрыторый.

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0