Пры гэтым у канцэрне не ўдакладняюць дэталі будаўніцтва завода і не называюць краіну-партнёра.

«Гэта ўжо другое абароннае прадпрыемства, аб будаўніцтве якога дасягнуты міжнародныя дамоўленасці і заключаны адпаведны дагавор. Вытворчасці боепрыпасаў па стандартах НАТА быць», — гаворыцца ў паведамленні.

Прадпрыемствы ўкраінскага АПК працуюць кругласутачна над вытворчасцю, мадэрнізацыяй і аднаўленнем ўзбраення для ўкраінскай арміі.

З пачаткам поўнамаштабнага ўварвання прадпрыемствы канцэрна перадалі УСУ ў пяць разоў больш ваеннай тэхнікі і ўзбраення, чым за мінулы год.

Клас
11
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0