Пра гэта заявіў сёння міністр абароны Сяргей Шайгу. Ён таксама заявіў, што супраць Расіі працуе ўся спадарожнікавая групоўка НАТА. «Мы ваюем ужо не столькі з Украінай, колькі з калектыўным Захадам», — сказаў ён.

Шайгу таксама ў сваім звароце заявіў, што ва Украіне загінула 5937 расійскіх салдат і афіцэраў. Аднак рэсурсы, якія вядуць падлік па адкрытых крыніцах, ужо налічылі каля 6300 загінулых. Аднак таксама гэтыя лічбы без уліку Расгвардыі, ПВК, добраахвотнікаў.

Таксама Шайгу назваў колькасць загінулых украінцаў. Лічба параненых чамусьці меншая: 61207 «забітых» і 49368 «параненых».

Міністр абароны РФ заявіў, што пад мабілізацыю трапіць 300 тысяч рэзервістаў, але студэнтаў прызываць не будуць. Таксама не будуць накіроўвацца ва Украіну тыя, хто служыць па прызыве.

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
19
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
18