Фота ілюстрацыйнае
Як паведамляе Мінэнерга, у гэтым цягніку 62 кантэйнеры з верхавым кіпаваным торфам, які будуць выкарыстоўваць для патрэб кітайскай сельскай гаспадаркі.
Праект рэалізуе торфазавод ААТ «Туршоўка» з Крупскага раёна сумесна з кітайскай кампаніяй па абслугоўванні сельскагаспадарчых тэхналогій «Лэнундао» пры падтрымцы індустрыяльнага парку «Вялікі Камень» і ДВА «Белпалівагаз».
Пасля плануецца адправіць у Кітай яшчэ 50 кантэйнераў торфу. Чакаецца, што ў перспектыве сваю прадукцыю ў гэтую краіну змогуць пастаўляць яшчэ два тарфяныя заводы.
Па выніках 2021 года знешнегандлёвы абарот Беларусі і Кітая склаў 5,9 млрд даляраў, тэмп росту — 108,7%. Тэмпы росту экспарту 109,7%, імпарту — 108,3%. Сальда для Беларусі выйшла адмоўным — мінус 3,2 млрд даляраў.
Чытайце таксама:
У рамках імпартазамяшчэння Беларусь стала здабываць на траціну больш торфу





