Цікавы нюанс пры гэтым, што хоць цана за літр бензіну склала 2.68, а пару дзён таму кіроўцы плацілі па 2.60, пры запраўцы аўтамабіля на табло калонкі выскоквае «старая» цана. Аператар АЗС патлумачыў гэты парадокс так:

«Сапраўды, з 21 верасня гэты від паліва падаражэў. Але пры аплаце за наяўныя або па банкаўскай карце прадастаўляецца зніжка ў памеры 8 капеек за літр АІ-98».

Як доўга захаваецца такая зніжка, на запраўцы патлумачыць не змаглі. У той жа час пры запраўцы па паліўнай картцы, так званай «таблетцы», зніжкі на гэты від паліва няма. І колькі пратрымаецца пры аплаце наяўнымі ці банкаўскай карткай, таксама ніхто інфармацыі не дае.

У чым прычына падаражэння менавіта АІ-98, не паведамляецца, а іншыя віды бензіну пакуль каштуюць столькі ж, як і раней.

Цана на паліва ў Беларусі не мяняецца з 28 чэрвеня, а да гэтага з сакавіка практычна кожны аўторак бензін і «дызель» абавязкова даражэлі на 2 капейкі.

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
8