Прадстаўнік па законнасці і правапарадку Аляксандр Азараў мусіць да 5 кастрычніка прадставіць у Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі даклад аб гатоўнасці і тэрмінах рэалізацыі плана мабілізацыі «Перамога».

Прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Валерый Сахашчык абавязуецца ў гэты ж тэрмін прадставіць у Кабінет план арганізацыйнай, інфармацыйнай і матэрыяльна-тэхнічнай падтрымкі беларускіх добраахвотнікаў, у тым ліку на тэрыторыі Украіны.

Прадстаўнік па транзіце ўлады Павел Латушка павінен «падрыхтаваць і накіраваць інструкцыі дзяржаўным служачым, якія заявілі аб гатоўнасці падтрымаць дэмакратычныя змены ў Беларусі, для наступнай рэалізацыі пры запуску плана «Перамога», а таксама ўнесці на разгляд і зацвярджэнне Кабінета праект палажэння аб прысваенні вайсковых і спецыяльных званняў Беларусі».

Прадстаўнік па замежных справах Валерый Кавалеўскі мусіць зрабіць адразу дзве рэчы: «прадставіць план дзеянняў па забеспячэнні практычных крокаў міжнароднай супольнасці ў падтрымку намаганняў Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па абароне незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці і аднаўлення суверэнітэту Рэспублікі Беларусь» і сумесна з Паўлам Латушкам «падрыхтаваць прапановы аб пераглядзе дагаворна-прававой базы адносінаў Рэспублікі Беларусь з Расійскай Федэрацыяй».

Клас
11
Панылы сорам
3
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1