Фота: «Суспільне Херсон»

Фота: «Суспільне Херсон»

«Настаўнікі і выкладчыкі, якія на акупаваных тэрыторыях пагадзіліся навучаць школьнікаў і студэнтаў паводле расійскіх стандартаў, будуць несці крымінальную адказнасць, а медыкі будуць пакараныя толькі ў выпадку згоды займаць кіроўныя пасады пры акупантах», — паведаміў прэс-сакратар Службы бяспекі Украіны Арцём Дзехцярэнка на брыфінгу 23 верасня.

Дзехтяренка адзначыў: «Зразумела, што пэўныя сферы жыццядзейнасці знаходзяцца пад аховай міжнароднага заканадаўства. Гэта значыць, умоўна:

медык, які выконвае сваю клятву Гіпакрата і ратуе жыцці людзей, вызвалены ад адказнасці, бо ў яго дзеяннях няма калабарацыянізму або дзяржаўнай здрады.

Разам з тым, калі гэты чалавек пагодзіцца заняць кіруючую пасаду ў псеўдаоргане аховы здароўя, тады мы будзем прымаць адпаведныя меры.

Што тычыцца работнікаў адукацыйнай сферы, то ім трэба быць больш пільнымі, таму што ў рамках дзейнага заканадаўства…

калі супрацоўнік сферы адукацыі будзе ўкараняць адукацыйныя стандарты дзяржавы-агрэсара ва ўкраінскіх навучальных установах або будзе спрыяць усталяванню акупацыйнай улады ў гэтым часова акупаваным рэгіёне, то ён будзе адказваць па законе».

3 сакавіка 2022 года Вярхоўная рада ўнесла ў КК артыкул 111-1 аб калабарацыйнай дзейнасці. Гэты артыкул прадугледжвае адказнасць настаўнікаў, якія вучылі дзяцей на акупаваных тэрыторыях: яны могуць быць асуджаныя да 3 гадоў пазбаўлення волі або грамадскіх работ тэрмінам на 2 гады.

Клас
22
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
3