Сёння крымінальнага аўтарытэта, якога асудзілі ў 2015 годзе на 23 гады за забойствы і іншыя асабліва цяжкія злачынствы, пахавалі на радзіме пад Ніжнякамскам у Татарстане на Алеі Славы гарадскіх могілак.

Пра гэта паведамілі мясцовыя СМІ — «Бизнес Онлайн» і «Реальное время».

Па словах удавы злачынца, Куск пайшоў на фронт 25 ліпеня і служыў у шэрагах «ПВК Вагнера» ў раёне Бахмута.

Самае гучнае злачынства, здзейсненае АЗГ «Кускоўскія», — забойства ў Казані ў 2004 годзе гендырэктара кампаніі «Татсантэхмантаж» Барыса Ваймана, заслужанага будаўніка Татарстана.

Клас
63
Панылы сорам
22
Ха-ха
9
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
0