«У мяне ёсць простая просьба да ўсіх нашых людзей, якія знаходзяцца на часова акупаваных тэрыторыях: рабіце галоўнае — беражыце сваё жыццё і дапамагайце нам аслабляць і знішчаць акупантаў.

Любым спосабам хавайцеся ад расійскай мабілізацыі. Пазбягайце позваў. Старайцеся выехаць на свабодную тэрыторыю Украіны.

А калі вы ўжо трапіце ў расійскую армію, то сабатуйце любую варожую актыўнасць, перашкаджайце любым расійскім аперацыям, перадавайце нам усю важную інфармацыю пра акупантаў: іх базы, штабы, склады боепрыпасаў.

І пры першай жа нагодзе пераходзьце на нашы пазіцыі. Рабіце ўсё, каб захаваць жыццё і дапамагчы вызваліць Украіну».

Сярод іншага Зяленскі згадаў, што, паводле яго інфармацыі, у анексаваным Крыме расійскія акупацыйныя ўлады спрабуюць набраць у сваё войска як мага больш крымскіх татараў, спадзеючыся выкарыстаннем іх у якасці «гарматнага мяса» вырашыць такім чынам праблему з імі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру