У гатэлі «Беларусь» на 24—25 верасня няма свабодных ні аднамесных, ні двухмесных. Найбліжэйшая даступная дата для браніравання — 29 і 27 верасня адпаведна.
Фота: TripAdvisor
Даступны толькі адзін «Апартамент», нумар падвышанай камфортнасці. Кошт — 672 рублі за суткі.
У гатэлі «Мінск» забраніраваць аднамесны нумар на гэтыя выходныя таксама не атрымалася. Найбліжэйшая дата 26 верасня.
Даступны толькі нумар «Апартаменты». Ён каштуе 584 рублі за суткі.
Cкрыншот з сайта hotelminsk.by
У гасцініцы «Славянская» ёсць яшчэ два стандартныя нумары. Кошт — 152 рублі.
У гатэлі «Турыст» найбліжэйшы вольны нумар прапануюць 27 верасня. Ён двухмесны, кошт — 106 рублёў за суткі, але зараз дзейнічае зніжка, таму заплаціць трэба будзе 74 рублі.
Яшчэ не раскупілі нумары ў гасцініцах «Юбілейнай» і «Вікторыя». На гэтыя выходныя ёсць даступныя прапановы.
Таксама застаюцца нумары ў гатэлях прэміум-класа. Напрыклад, у DoubleTree by Hilton.





