«Адміністратары яшчэ некалькіх падобных каналаў агульнай колькасцю ў 50 тысяч падпісчыкаў атрымалі папярэджанні ад нашай каманды аб тым, што яны парушаюць правілы Apple.

Адміністратары каналаў павінны максімальна сур'ёзна ўспрымаць падобныя папярэджанні і імкнуцца рабіць усё магчымае, каб дапушчаныя парушэнні не паўтараліся. Інакш іх каналы будуць непазбежна заблакаваныя ў версіях Telegram, якія распаўсюджваюцца праз App Store і Google Play.

Уцёкі ў іншыя мабільныя прыкладанні не дапамогуць ім пазбегнуць абмежаванняў доступу, бо любое іншае мабільнае прыкладанне гэтак жа сама, як і Telegram, будзе абавязана выконваць правілы крам прыкладанняў.

У лепшым выпадку каналы-парушальнікі застануцца даступныя ў вэб-версіях і версіях Telegram, запампаваных напрамую з telegram.org, аднак гэта не закране тых каналаў, якія парушаць правілы самога Telegram, а не правілы Apple або Google.

Напрыклад, учора пасля паўторнага парушэння мы былі вымушаныя выдаліць рускамоўны канал, які заклікаў «рэзаць» і «расстрэльваць» бяззбройных безабаронных людзей.

Пасля таго, як нашы мадэратары схавалі праблемны пост і адправілі адміністратарам канала апавяшчэнне аб недапушчальнасці падобнага кантэнту, уладальнікі канала апублікавалі тое ж паведамленне зноўку, забяспечыўшы яго скрыншотам з атрыманым імі папярэджаннем.

Так рабіць ніколі не варта — правілы Telegram наўпрост забараняюць публічныя заклікі да гвалту. Паўторнае парушэнне амаль непазбежна прыводзіць да выдалення канала», — заявіў Дураў.

Клас
43
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
3