Перад пачаткам інтэрв'ю, якое не адбылося

Раісі спазніўся на 40 хвілін і перадаў праз памочніка просьбу Аманпур надзець на галаву хустку. Журналістка «ветліва адмовілася». У выніку прэзідэнт Ірана не прыйшоў на інтэрв'ю.

Аманпур заявіла, што прыкрывае галаву падчас рэпартажаў у Іране ў адпаведнасці з мясцовымі законамі і звычаямі, але не стане гэтага рабіць для інтэрв'ю за межамі краіны.

Паводле яе слоў, увогуле ніводзін прэзідэнт Ірана ніколі не прасіў яе пакрыць галаву — «ні ўнутры краіны, ні за яе межамі», хоць яна брала інтэрв'ю з кожным з іх пачынаючы з 1995 года. 

Крысціян Аманпур — грамадзянка Вялікабрытаніі, але яе бацька родам з Ірана. У іранскай сталіцы Тэгеране яна, хоць і нарадзілася ў Лондане, правяла дзяцінства.

label.reaction.like
label.reaction.facepalm
label.reaction.smile
label.reaction.omg
label.reaction.sad
label.reaction.anger

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

8
хх / Адказаць
24.09.2022
"Аманпур заявіла, што прыкрывае галаву падчас рэпартажаў у Іране ў адпаведнасці з мясцовымі законамі і звычаямі,"

усё правільна. але вось цікава...
а што, калі б яна рабіла рэпартаж не ў Іране, а ў краіне 100% нудыстаў, і яе папрасілі б цалкам распрануцца... распранулася б?

https://d3obnowcu2pyw7.cloudfront.net/299875

1
даведка / Адказаць
25.09.2022
Как поступили журналистка и президент Ирана, если бы перед ними на обеденный стол с лапами поставили собаку?
4
антисвета / Адказаць
25.09.2022
даведка, ну это же не перед китайцами и в Китае) 
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру