Галоўрэд прапагандысцкага RT Маргарыта Сіманьян заявіла, што шкоднікі і пятая калона затаіліся ў ваенкаматах і наўмысна зрываюць мабілізацыю. «Будем разбірацца з кожным выпадкам. Будзем правяраць і дабівацца пакарання шкоднікаў. […] Назваць канкрэтныя нумары ваенкаматаў і прозвішчы ваенкамаў, ці не трэба пакуль? Разъюшваюць людзей, вось як спецыяльна, як на злосць. Як быццам Кіевам засланыя», — злуецца Сіманьян у сваім канале і просіць дасылаць ёй выпадкі «перагібаў».

На думку прапагандысткі, «людзей вымарожвае не частковая мабілізацыя як такая, а хамства і беззаконне. Так было і так будзе заўсёды. Не злуйце людзей», — прыгразіла ваенкамам галоўрэд RT.

Тэлепрапагандыст і дэпутат Андрэй Мядзведзеў падтрымлівае Сіманьян: «А ці можна правесці мерапрыемства нармальна, без гонкі за справаздачамі і іншых ідыятызмаў?»

Абараніць мужчын ад нядбайных ваенных камісараў вырашыў і Уладзімір Салаўёў: ён адкрыў telegram-бот у якім дапамагаюць тым, каго прызвалі «па памылцы». Чат-бот для такіх выпадкаў з'явіўся і ў прапагандысцкага СМІ Readovka, і ў шэрагу рэгіёнаў з падачы губернатараў.

 «Мяркуючы па водгуках [у ваенкаматах] ёсць і сапраўдныя ворагі маёй Радзімы. Я зраблю ўсё, што ад мяне залежыць, каб пра тых, хто сваім стаўленнем да службы дапамагае саперніку, даведаліся адпаведныя органы. У кожнага зламанага аўтамата будзе прозвішча, імя і імя па бацьку», — абяцае Z-ваенкар Яўген Паддубны.

Кіраўнік Мінлічбы Максут Шадаеў пайшоў супраць супрацоўніка АП, кіраўніка СПЧ Валерыя Фадзеева, які прапаноўваў даваць адтэрміноўку толькі тым ІТ-спецыялістам, якія працуюць у сферы ваеннага прызначэння. Шадаеў настойвае, што айцішнікі неабходныя і ў цывільных сферах.

Губернатары Уладзімірскай, Белгарадскай, Магаданскай абласцей і Севастопаля як па разнарадцы выступілі з крытыкай ваенкаматаў за перагібы на месцах і незаконны прызыў усіх спрэс, а менавіта — мужчын старэйшых за 50, людзей з відавочнымі і хранічнымі праблемамі здароўя і шматдзетных бацькоў. Губернатар Белгарадскай вобласці Вячаслаў Гладкоў пахваліўся, што пры яго ўдзеле ўдалося выратаваць ад мабілізацыі 75 чалавек.

У самім Мінабароны, па звестках Mash, таксама жорстка раскрытыкавалі ваенкаматы за халатны падыход да фармавання рэзерву, а намеснік міністра абароны, генерал войска Зміцер Булгакаў, які адказваў за забеспячэнне тылу, ужо паплаціўся сваёй пасадай.

Мабілізацыя адбываецца ў жахлівым хаосе, тлумачыць палітолаг Фёдар Крашаніннікаў. «Пра перагібы кажуць не толькі губернатары, але і Валодзін, і патрыятычныя каналы. Негатыўная рэакцыя на прызыў хворых, пажылых, выпадковых людзей — накіраваная на федэральныя ўлады і самога Пуціна. Таму дадзеная каманда ўсяляк выпраўляць памылковыя рашэнні і мінімізаваць палітычную шкоду», — кажа эксперт.

«Гэтыя заявы — рэакцыя на адчуванне страты кіраванасці працэсу і адначасова спроба перанесці адказнасць за перагібы на каго-небудзь яшчэ», — пракаментаваў дэмаршы чыноўнікаў і прапагандыстаў кіраўнік фонду «Пецярбургская палітыка» Міхаіл Вінаградаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
AlesGut / Адказаць
25.09.2022
Я ж кажу, хутка хуйло аб'явяць агентам Захаду. У рашцы нічога не мяняецца
0
даведка / Адказаць
26.09.2022
Тигран Кеосаян (НТВ) возмутился, что обмененных военнопленных не встречали как героев с военным оркестром.
0
a.hto.tam.idze / Адказаць
26.09.2022
Таварыш Хло нават на адпачынак не можа з'ездзіць - усё пачынае руйнавацца. Ну нічога, цар звернецца - навядзе парадак адразу, а вінаватых пакарае!
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру