Паводле Вячоркі, прадстаўнікі заходніх краін адмовіліся ад публічных сустрэч з Макеем, «бо для іх гэта пытанне рэпутацыі. Але паслухаць Макея пагадзіліся».

Вячорка сцвярджае, што ведае тэмы гутарак.

«1. Просьбы перагарнуць старонку. Намёкі, што трэба ратаваць Лукашэнку ад Расіі. Іначай адбудуцца такія ж рэферэндумы, як ва Украіне.

2. Просьбы зняць санкцыі з калійнай галіны. Абгрунтаванне: голад у свеце. І людзі не павінны цярпець праз санкцыі.

3. Абяцанне павольна вызваляць палітвязняў пры ўмове, што не будзе ціску. Паводле яго словаў, нібыта ўжо 35 вызваленыя (мабыць гаворка пра тых, у каго скончыліся тэрміны).

4. Беларусь можа стаць медыятарам паміж Украінай і Расіяй», — называе тэзы Макея на сустрэчах Вячорка.

Дарадца Ціханоўскай піша, што «мы ўжо ўсё гэта праходзілі». «І памятаем, як Макей кляўся, што не будзе атакі з беларускай тэрыторыі. Мы памятаем, як ужо шмат разоў заходнім палітыкам загаворвалі зубы.

Хаця сам факт, што Макей пачаў закідваць вудачкі, можа сведчыць, што цяжка ім там стала, моцна прыціснула. Страшна стала ад думкі, што Расія не пераможа».

Вячорка піша, што пазіцыя тут павінна быць прынцыповая: «вызваленыя павінны быць усе, а не 5 ці 30; расійскія войскі выведзеныя з нашай тэрыторыі».

«Вось тады гэта будзе сапраўды сігнал да дыялогу. А пакуль — чарговая спроба абдурыць Захад і народ», — робіць выснову Вячорка.

Чытайце таксама:

Кавалеўскі патлумачыў, чым выкліканы дыпламатычны канфлікт паміж МЗС Беларусі і Эстоніяй

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

50
Johansson / Адказаць
25.09.2022
It would be stupid to denigrate Makei propositions. Belarus' "government in exile" has no power at all, only as a puppet ally of NATO. Serious things take place in Belarus. Any idea of ​​"final confrontation" with Russia would play against Belarus. Better to keep official silence than play the hawks.  
 
1
.* / Адказаць
25.09.2022
Если ратаваць, так чтоже он в Сочи к нему поперся сегодня, а Вова?
35
хх / Адказаць
25.09.2022
а чаму Франака Вячорку так не любілі ў свой час фарумчане НН? ну так было прынамсі да 20-га...

я тады шчыра не разумела... здавалася - ну ён жа ж быццам бы ваш... з вашай тусоўкі...

як раптам пасля 20-га рэзка сталі любіць... ці проста маўчаць...

чаму?
Паказаць усе каментары/ 29 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру