Стала вядома, што нядаўна крымінальная справа ў дачыненні да Валянціна Стэфановіча, меркавана, Алеся Бяляцкага і Уладзіміра Лабковіча, і іншых вясноўцаў паводле ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса (нявыплата падаткаў) спыненая.

Праваабаронцаў абвінавачвалі ў тым, што яны «не зарэгістравалі арганізацыю, якой кіруюць, ва ўстаноўленым парадку ў якасці юрыдычнай асобы, а таксама ў якасці падаткаплацельшчыка, і не прадставілі адпаведныя звесткі ў падатковыя органы, чым схавалі ад падатковых органаў звесткі аб выплатах, асобаў, якія выплацілі ад імя арганізацыі працы (якія аказалі паслугі) і ўхіліліся ад прызнання арганізацыі падатковым агентам».

Але Алеся Бяляцкага, Уладзіміра Лабковіча і Валянціна Стэфановіча не вызвалілі з-пад варты — ім выставілі новыя абвінавачванні

Цяпер іх абвінавачваюць у кантрабандзе (незаконным перамяшчэнні праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза ў буйным памеры наяўных грашовых сродкаў арганізаванай групай) паводле ч. 4 арт. 228 Крымінальнага кодэкса і фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, паводле ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Вядома, што прэтэнзіі дзяржавы застаюцца ўсё да той жа сумы грошай, якая фігуравала ў абвінавачванні за нявыплату падаткаў, але цяпер дзеянні праваабаронцаў у дачыненні да іх вырашылі кваліфікаваць па-іншаму. Тром палітзняволеным вясноўцам цяпер пагражае ад 7 да 12 гадоў зняволення. Іх працягваюць утрымліваць за кратамі.

Юрыст «Вясны» Павел Сапелка каментуе новыя абвінавачванні калегам:

«Рэжым павышае стаўкі, высоўваючы адно за іншым абвінавачванні, — адно больш недарэчнае за іншае. Спачатку нашых калег пратрымалі ў турме больш за год па абвінавачванні, ад якога нават цяпер, падчас глыбокага прававога крызісу, ім давялося адмовіцца. Але на свет з'явілася новае — больш недарэчнае і больш жорсткае абвінавачванне, якім кваліфікавалі парушэнні пры перамяшчэнні праз мяжу грошай на дапамогу ахвярам палітычных рэпрэсій і на падтрымку дзейнасці ПЦ «Вясна». Пакідаючы за дужкамі пытанне аб тым, як і наколькі гэта ўсё адпавядае фактам і пацвярджаецца адпаведнымі доказамі, хочацца атрымаць ад уладаў адказ на даўняе пытанне: якім чынам магла выконваць нейкія фармальнасці арганізацыя, адвольна (па высновах Камітэта па правах чалавека ААН) пазбаўленая рэгістрацыі?»

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
7