Вікторыя — прафесійная журналістка і шматдзетная маці. Пасля заканчэння кафедры журналістыкі Купалаўскага ўніверсітэта з 2008 года паспяхова працавала карэспандэнтам на тэлеканале «Гродна Плюс». Сёння ёй 34 гады, і яна — маці двух хлопчыкаў і дзяўчынкі. Менавіта дзеці падчас дэкрэтнага адпачынку натхнілі Вікторыю напісаць для іх свае ўласныя казкі на беларускай мове.

Вясной гэтага года Вікторыя Карась даслала свае казкі на другі літаратурны конкурс-стартап LitUp. У выніку яна стала адной з 12 пераможцаў і атрымала магчымасць выдаць сваю кнігу ў Беларусі за кошт дзяржавы тыражом у адну тысячу экзэмпляраў. Казкі Вікторыі апублікаваў выдавецкі дом «Звязда». Кніжку дапоўніла сваімі цудоўнымі малюнкамі гродзенская мастачка Таццяна Філіповіч.

У планах Вікторыі Карась — новыя казкі і новыя кніжкі. Паслухаць казачныя творы аўтара ў яе ўласным выкананні можна на YouTube-канале «Домiк добрай казкi».

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0