«Адпусцілі яе літаральна за пару месяцаў да тэрміну вызвалення. І я не думаю, што ў гэтым выпадку варта казаць пра нейкую істотную змену стаўлення нашых уладаў да «Вясны», праваабаронцаў і палітычных іншадумцаў», — каментуе вызваленне Таццяны сябра Рады «Вясны» Аляксей Колчын.
Палітзняволеная праваабаронца і валанцёрка ПЦ «Вясна» Таццяна Ласіца была нечакана вызвалена з Гомельскай калоніі. Пра гэта стала вядома 24 верасня. За кратамі Ласіца прабыла агулам 1 год і 8 месяцаў.
Таццяна была памочніцай вядомага гомельскага праваабаронцы Леаніда Судаленкі, цяпер таксама палітвязня.
Чытайце таксама:
Датэрмінова вызвалілі палітзняволеную Таццяну Ласіцу. Але толькі на пару месяцаў раней





