Арцём Камардзін
Сёння днём паліцыя прыйшла ў кватэру да актывістаў Арцёма Камардзіна, Аляксандры Паповай і Аляксандра Менюкова. Паліцэйскія не пусцілі адваката ў кватэру, спаслаўшыся на тое, што там праводзіцца аператыўна-вышуковае мерапрыемства «агляд памяшкання».
У ходзе «мерапрыемства» сілавікі «вельмі моцна збілі Камардзіна і засунулі яму ў анальную адтуліну гантэлю». Пасля гэтага яны прымусілі яго папрасіць прабачэння на камеру за сказаныя ім словы «Слава Кіеўскай Русі, Наваросія — сасі». Арцём да гэтага часу ў паліцыі.
У адным з тэлеграм-каналаў з'явілася відэа з «прабачэннямі» затрыманых. Папову і Камардзіна вывелі з кватэры ў кайданках, Менюкова — без кайданкаў. Гэта адбылося прыкладна ў 17:00, усіх актывістаў павезлі ў Следчы аддзел Следчага камітэта.
Пасля стала вядома, што Арцём Камардзін афіцыйна стаў падазраваным паводле арт. 282 ч.2 п. а КК (распальванне нянавісці альбо варожасці з ужываннем гвалту або пагрозай яго ўжывання), расказаў ягоны адвакат Леанід Салаўёў.
25 верасня ля помніка паэту Уладзіміру Маякоўскаму ў Маскве прайшлі «Маякоўскія чытанні» — акцыя, на якой прысутныя чытаюць вершы. Традыцыйныя паэтычныя чытанні на Трыумфальнай плошчы ў верасні актывісты абвясцілі «антымабілізацыйнымі», і Камардзін браў у іх удзел.





