Раннія прыкметы інфляцыі і разарваныя ланцужкі паставак сталі прычынай павышэння цэн на піламатэрыялы амаль утрая. На працягу двух гадоў цэны на піламатэрыялы павялічваліся, што падымала цэны на жыллё.

Адметна, што беларускія ўлады імкнуліся скарыстацца гэтай сітуацыяй, павялічыўшы аб'ёмы вытворчасці драўніны і піламатэрыялаў. Беларускія чыноўнікі і прапагандысты і дагэтуль мараць прадаваць у Еўропу, якая пацярпела ад энергетычнага крызісу, пелеты. Але санкцыі супраць беларускай дрэваапрацоўкі і паніжэнне цэн ставяць беларускіх вытворцаў у цяжкае становішча.

Цяпер будаўнікі дамоў кажуць, што больш танная драўніна дае ім прастору для манеўру, каб мець добрую прапанову для пакупнікоў і адначасова зніжаць цэны, не зніжаючы прыбытак.

Кіраўнікі заводаў, аналітыкі і кансультанты па лесапрамысловых матэрыялах, якія сабраліся на мінулым тыдні на канферэнцыі Сусветнага цэнтра лясной гаспадаркі ў Портландзе, штат Арэгон, заявілі, што лесапрамысловы сектар рыхтуецца да рэцэсіі, хоць і не сур'ёзнай.

Клас
22
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?