Фота: сацыяльныя сеткі

Яна марыла сыграць Моніку Бялучы, але ёй дасталася іншая роля. Вядучая праграмы «Нашы навіны» Наталля Немагай працуе на АНТ амаль 20 гадоў. Цяпер, апроч навін пра надзвычайныя здарэнні і працоўныя паездкі Лукашэнкі, яна сваім фірмовым грудным голасам зачытвае фэйкі пра Украіну і распальвае варожасць да краін Еўропы.

Але, магчыма, яна сама не прымае тое, што чытае на камеру ўсур'ёз. Бо ў сацсетках яна піша: «Вельмі люблю Італію, мы з сынам там праводзім адпачынак: ездзім і на лыжах катацца, і летам на мора».

Захапляецца Італіяй Наталля даўно.

«У інстытуце я вывучала латынь, а італьянская цалкам на ёй пабудаваная, — так гэта бачыць перадавік лукашэнкаўскай прапаганды. — Займаюся ў навучальным цэнтры пры пасольстве. У нас шмат сустрэч з італьянцамі, семінараў, фільмаў, я заўсёды з радасцю іду на заняткі», — казала Наталля Немагай.

Фота: сацыяльныя сеткі

У сваім інстаграме Наталля пазначыла на італьянскай, што яна тэлевядучая. І дадала фразу «Con i nostri pensieri costruiamo il mondo», якая перакладаецца як «сваімі думкамі мы будуем свет».

Чытайце таксама: 

«Мы працуем філігранна». Хто такая Наталля Немагай — вядучая АНТ, якая зачытвае фэйкі ў эфіры

«Усё больш яўны раскол паміж Узброенымі сіламі і ўладамі Украіны». АНТ ілжэ ўсё больш прымітыўна

label.reaction.like
label.reaction.facepalm
label.reaction.smile
label.reaction.omg
label.reaction.sad
label.reaction.anger

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Кастусь / Адказаць
27.09.2022
Дурдом и парад лицемерия в одном флаконе. Как шариковы из губошлепика - записывают на айфон речи о том, какой запад плохой, садятся в свою беху и под западную музыку едут смотреть новый голливудский фильм вечером. Что это, если не шизофрения? Не пора ли уже как-то поправить сознание и согласовать мировоззрение и поведение на работе с тем как вы живете всегда?
0
Кастусь / Адказаць
27.09.2022
Почему эти особи не могут строить свою жизнь не на гниющей оккупационной российской администрации, а на созидательных вменяемых основах которые им так нравятся в их турпоездках? Живите также, кто вам запрещает? Зачем проповедовать Мордор желая жить не в Мордоре? Нравится Италия? Заведи блог о том как она тебе нравится, а не сношай мозги бабушкам за их же деньги как там плохо, чтобы там же эти деньги и потратить. Это поведение шизофреников или конченных *разей о которых даже ноги вытирать противно
5
Міністр Лакей / Адказаць
27.09.2022
Нармалёва так. Пакуль беларусы ў канцлагеры змагаюцца з фашыстамі, заходнікі шчыра прымаюць людзей, датычных да генацыда. Вось і ўсё, што трэба ведаць пра санкцыі. З гэтага можна рабіць вынік, што акрамя беларусаў ніхто прапагадыстскую навалач не спыніць. Прычым мірныя метады ўжо вычарпаны. Назіраем далей.
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру