Фота: AP Photo/Virginia Mayo

Фота: AP Photo/Virginia Mayo

Паводле фон дэр Ляен, пакет будзе ўключаць наступныя санкцыі:

  • новыя забароны на імпарт расійскай прадукцыі, што пазбавіць расійскую эканоміку даходаў у 7 мільярдаў еўра;
  • будзе ўведзена «столь цэнаў» на расійскую нафту;
  • супраць асоб, якія будуць абыходзіць санкцыі, будуць таксама ўводзіцца санкцыі;
  • еўрапейцам забароняць узначальваць расійскія кампаніі
  • павялічыцца спіс забароненых да пастаўкі ў РФ тавараў у сферы авія— і электронных кампанентаў, хімічных рэчываў.

Столь цэнаў на расійскую нафту — гэта раней не апрабаваная мера, распрацаваная ЗША пасля пачатку вайны. У тэорыі яна ператворыць вядучыя індустрыяльныя краіны Захаду ў картэль пакупнікоў, які навязвае Расіі максімальную цану, якую яны гатовыя плаціць за яе нафту. Цану прапануецца ўсталяваць прыкметна ніжэйшую за бягучую рынкавую, але вышэйшую за сабекошт здабычы ў Расіі, з тым каб захаваць пастаўкі паліва на сусветны рынак, але пры гэтым прыкметна знізіць прыток нафтадаляраў у расійскі бюджэт. На практыцы поспех гэтай схемы залежыць ад колькасці краін, якія далучыліся да яе; акрамя таго, незразумела, наколькі эфектыўна гэтая мера будзе выконвацца. Але спрабаваць варта, і з выказванняў фон дэр Ляен можна зразумець, што яна ўжо ў прынцыпе ўзгодненая.

Новыя санкцыі збіраюцца ўвесці ў сувязі з так званымі «рэферэндумамі», якія Расія правяла на акупаваных тэрыторыях Украіны. Кіраўніца Еўракамісіі назвала іх сфальсікаванымі і паведаміла, што гэта спробы незаконным чынам адхапіць землі Украіны. 

Санкцыі ж, паводле яе, «куслівыя», фон дэр Ляен падкрэсліла: «Мы поўныя рашучасці прымусіць Крэмль заплаціць за гэтую далейшую эскалацыю».

Клас
14
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1