На дадатковых уроках будуць вывучаць беларускую мову і літаратуру, гісторыю Беларусі, культуру і мастацтва Беларусі, рускую мову і літаратуру. Таксама будуць праводзіцца ўрокі Дабрыні з Маляванычам (з акцёрам Аляксандрам Ждановічам). 

Папярэдні запіс можна здзейсніць па кантактах тут альбо наўпрост @Anastasiyanaka.

Першая анлайн-школа ва Украіне працуе з кастрычніка 2020 года. Ідэя яе стварэння ўзнікла ў акторкі і спявачкі Анастасіі Шпакоўскай, якая ў канцы жніўня 2020 года была вымушаная з дзецьмі з’ехаць з Беларусі.

Школа ўжо працуе два гады і выдала 13 атэстатаў дзяржаўнага ўзору Украіны.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0