Чэмпіянат па фотабёрдынгу сёлета ладзіць біяфак БДУ.
— Нават калі вы ніколі не ўдзельнічалі ў такіх чэмпіянатах, але цікавіцеся птушкамі, абавязкова далучайцеся, — раіць дацэнт кафедры заалогіі БДУ, намеснік дэкана Біялагічнага факультэта БДУ Віталь Сахвон. — Гэта цудоўная магчымасць пабыць на прыродзе, паназіраць за птушкамі, адчуць дух спаборніцтваў, пазнаёміцца з аднадумцамі. Пасля чэмпіянату будзе пікнік, дзе можна будзе абмеркаваць свае вынікі, падзяліцца ўражаннямі ад чэмпіянату, — прыносьце з сабой тэрмасы з чаем і перакус.
Правілы ўдзелу ў фотабёрдынгу, а таксама як запісацца на чэмпіянат тут.





