Міру ва Украіне можна дасягнуць на працягу некалькіх дзён, лічыць Лукашэнка. «Калі еўрапейцы шчыра гэтага жадаюць, міру можна дасягнуць на працягу некалькіх дзён», — мяркуе ён.

У гэты ж час, паводле Лукашэнкі, Беларусь, з тэрыторыі якой Расія напала на Украіну, «нязменна выступала і выступае з мірнымі ініцыятывамі на міжнароднай арэне».

«Страціўшы кожнага трэцяга ў часы фашысцкага генацыду, беларусы, як ні адна іншая нацыя ў свеце, высока цэняць чалавечае жыццё. Кожнае чалавечае жыццё! — адзначыў Лукашэнка. — У тым ліку па гэтай прычыне і раней, і сёння, калі побач з намі, ва Украіне, палае ваенны канфлікт, нязменна выступалі і выступаем з мірнымі ініцыятывамі на міжнароднай арэне. Мы лічым канфлікт паміж брацкімі народамі велізарнай трагедыяй.

Ён — прамое следства стратэгічных інтрыг і найвялікшай дурасці, перш за ўсё заходніх палітыкаў».

Лукашэнка зноў звінаваціў у вайне Захад, а не Расію.

«Які раз заяўляю пра гэта і папярэджваю еўрапейцаў: адумайцеся і рабіце ўсё для таго, каб на гэтай зямлі быў мір», — сказаў Лукашэнка.

Ён кажа, што Беларусь «сумленна спрабавала ўсімі сіламі не дапусціць гэтага вар'яцтва».

«І не трэба нас сёння папракаць у суагрэсіі ці яшчэ ў нечым. Мы былі, ёсць і будзем разам з нашай Расіяй. У нас з Расіяй саюз больш цесны, чым блок НАТА. Што вы ад нас хочаце? Але ў той жа час мы гаворым пра тое, што мы не будзем ваяваць ва Украіне. Давайце мірна супрацоўнічаць. Беларусь украінцам няма ў чым папракнуць. Нас, беларусаў, няма ў чым папракнуць. Не мы пачалі канфліктаваць з Украінай.

Гэта яны раней заходніх дзяржаў і Амерыкі закрылі неба для пралётаў нашых самалётаў і аб'явілі эканамічную блакаду Беларусі, — сказаў Лукашэнка. — Чаго вы цяпер парыцеся і ад нас нешта патрабуеце? Мы свята выконваем нашы дамоўленасці з Расіяй. І пра гэта да канфлікту ведалі ўсе ў НАТА, і тым больш у Амерыцы».

label.reaction.like
label.reaction.facepalm
label.reaction.smile
label.reaction.omg
label.reaction.sad
label.reaction.anger

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Правдоруб / Адказаць
30.09.2022
А кто нанёс "превентивные удары" за несколько часов до войны по объектам на территории Украины - независимой страны? Папа Римский? Ты же сам признался!
0
BLR / Адказаць
30.09.2022
Вось і я кажу ўвесь час. Лукашенка сьвядома робіць тое, што робіць. Бо іншым разам адчуваеш у размовах экспертаў - ен змушаны тое рабіць з-за дурасьці і памылак. Не - не змушаны. ен робіць гэта, бо так лічыць правільным і ен ўчыра верыць у гэта. Ен сьвядома ваюе супраць Украіны, ен сьвядома зрабіў Беларусь сатэлітам (лічы акругай) Расеі, ен сьвядома нішчыць усе беларускае і беларусаў. Гэта яго шлях, гэта яго жыцьце.
0
Кляймо табе / Адказаць
30.09.2022
Дзяржзлачынца i здраднiк.
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру