Цырымонія ўзнагароджання. Аліна Стэфановіч — у цэнтры. Крыніца: accessonline.com

Цырымонія ўзнагароджання. Аліна Стэфановіч — у цэнтры. Крыніца: accessonline.com

Узнагароду для «Вясны» прыняла Аліна Стэфановіч — жонка палітзняволенага праваабаронцы Валянціна Стэфановіча. Яна адзначыла, што на сцэне павінен быў бы стаяць яе муж, але «ён не можа гэтага зрабіць, таму што знаходзіцца за кратамі».

Аліна таксама зачытала ліст ад Валянціна, які ён папрасіў агучыць на цырымоніі. У лісце Валянцін Стэфановіч піша пра тое, што і ў «ХХІ стагоддзі беларусы вымушаныя змагацца за, здавалася б, такую простую рэч — дэмакратыю», а таксама нагадвае пра сваіх калег, якія цяпер знаходзяцца ў зняволенні ў Беларусі. Закончыў сваё пасланне Валянцін Стэфановіч словамі беларускага класіка Максіма Багдановіча: «Беларусь, твой народ дачакаецца залацістага яснага дня».

Джордж Клуні ў эфіры тэлеканала CBS напярэдадні ўручэння прэміі сказаў

«Гэтыя людзі з гатоўнасцю трапілі ў турму, таму што верылі настолькі цвёрда, змагаліся за незалежнасць, змагаліся за дэмакратыю. Яны сапраўдныя героі».

Прэмія «The Albie Awards» уручаецца ўпершыню. Яна названая ў гонар суддзі Албі Сакса, вядомага сваім гераічным імкненнем пакончыць з апартэідам у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы. Прэмія заснаваная з мэтай прыцягнуць увагу да бясстрашных людзей, якія змагаюцца за справядлівасць, нягледзячы на вялікую рызыку.

У святочнай цырымоніі ў Нью-Ёрку ўзялі ўдзел спевакі і спявачкі, акторы, актрысы, бізнэсмэны і мадэлі — у тым ліку, Джулія Робертс, Мэрыл Стрып, Джон Олівер, Дуа Ліпа, Джон Красінскі, Сіндзі Кроўфард.

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1