Станцыя «Ямпаль». Фота: Igor Rozkladaj

«Хачу адзначыць байцоў 10-й асобнай горна-штурмавой брыгады і 54-й асобнай механізаванай брыгады за нязменную адвагу і гераізм на Северскім і Бахмуцкім кірунках. А таксама нашых вайскоўцаў 214-га асобнага стралковага батальёна сіл спецыяльных аперацый і 103-й асобнай брыгады тэрабароны за вызваленне Ямпаля», — сказаў Зяленскі.

Ён дадаў, што УСУ маюць і іншыя істотныя поспехі на ўсходзе Украіны:

«Мы маем істотныя вынікі на ўсходзе нашай краіны. Пра гэта ўжо дастаткова публічнай інфармацыі. Усе чулі, што адбываецца ў Лімане Данецкай вобласці. Гэта крокі, якія значаць для нас шмат. І я дзякую ўсім нашым байцам за рэалізацыю гэтага элемента нашай абарончай задумы! Гэта вельмі важна».

Варта адзначыць, што украінскае камандаванне паведамляе пра вызваленне населеных пунктаў толькі пасля таго, як над імі ўстаноўлены ўстойлівы і працяглы кантроль.

label.reaction.like
label.reaction.facepalm
label.reaction.smile
label.reaction.omg
label.reaction.sad
label.reaction.anger

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру