«З прычыны адвольных рашэнняў савецкіх органаў улады тэрыторыя Украінскай ССР была ў значнай ступені сфарміравана з земляў з пераважным рускім насельніцтвам, без волевыяўлення саміх грамадзян. Калі ў адзінай дзяржаве, якой у сутнасці быў СССР, гэта само па сабе практычна не прыводзіла да парушэнняў правоў грамадзян, якія пражываюць на гэтых тэрыторыях, то ў сувязі з распадам Саюза іх фактычнае і прававое становішча стала змяняцца да горшага.

Сітуацыя асабліва пагоршылася пасля ўзброенага антыканстытуцыйнага перавароту ў Кіеве ў 2014 годзе. Ва ўмовах вострага сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу, а таксама ўсталявання фактычна знешняга кіравання з боку калектыўнага Захаду ўлады Украіны праводзілі і працягваюць праводзіць мэтанакіраваную палітыку, якая перашкаджае тым грамадзянам, якія ідэнтыфікуюць сябе як датычных да рускага народа, захоўваць сваю нацыянальную, моўную, рэлігійную і культурную ідэнтычнасці.

Пры ажыццяўленні праверкі канстытуцыйнасці названых дагавораў Канстытуцыйны Суд Расійскай Федэрацыі зыходзіць з таго, што прыняцце ў адпаведнасці з імі ў Расійскую Федэрацыю, у прыватнасці, Запарожскай вобласці з'яўляецца перш за ўсё падставай для рэалізацыі неабходных мер па спыненні антыправавых дзеянняў знешніх сіл, якія прычыняюць смерць, калецтвы і раненні грамадзянам на ўказаных тэрыторыях і ў суседніх з імі суб'ектах Расійскай Федэрацыі, і для наладжвання мірнага жыцця», — гаворыцца ў паведамленні.

У задачы КС уваходзіла праверыць канстытуцыйнасць гэтых дамоў. Гэтая праверка — адзін з крокаў у працэдуры фармальнай анексіі ўкраінскіх тэрыторый Расіяй. Далей «далучэнне да Расіі» павінны адобрыць абедзве палаты парламента і канчаткова заверыць Уладзімір Пуцін.

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
9