У Мінскім гарадскім судзе вынесены прысуд палітзняволенаму Арцёму Мазаніку, праграмісту, які распрацаваў у 2020 годзе мабільную праграму BelScan, з дапамогай якой, як сцвярджаецца, распаўсюджваў інфармацыю пра прыватнае жыццё і персанальныя звесткі сілавікоў і прадстаўнікоў улады, піша «Вясна».

Акрамя таго, праграма дазваляла вызначаць вытворцаў тавараў па штрых-кодзе і правяраць іх прыналежнасць да прадпрыемстваў, якія падтрымліваюць дзеючую ўладу. Следчы камітэт палічыў, што BelScan утрымліваў заклікі да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі.

Суддзя Сяргей Хрыпач прызнаў Мазаніка вінаватым і прызначыў яму пакаранне тэрмінам на 8 гадоў ва ўмовах калоніі ўзмоцненага рэжыму. У ліпені мужчыну ўключылі ў спіс асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці.

label.reaction.like
label.reaction.facepalm
label.reaction.smile
label.reaction.omg
label.reaction.sad
label.reaction.anger

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру