УСУ вызвалілі сяло Торскае ў Данецкай вобласці
Адказваючы ў эфіры тэлемарафону на пытанні аб акружэнні вялікай колькасці расійскіх вайскоўцаў у раёне Лімана, прэс-сакратар Усходняй групоўкі Сяргей Чараваты сказаў, што «частка з іх была фізічна знішчаная, частка ўзятая ў палон, а частка змагла выйсці калонамі або невялікімі групамі».
Чараваты заявіў, што «таксама падраздзяленні ўжо ўзялі сяло Торскае, па дарозе на Крамянную, і агнём паражаюць падраздзяленні праціўніка, якія спрабуюць замацавацца».
Пра ўкраінскіх вайскоўцаў у Торскім кажа і кіраўнік Луганскай АВА Сяргей Гайдай.
«УСУ ўжо ў Торскім — наперадзе толькі Луганск», — напісаў ён у сваім тэлеграм-канале.
Ад Торскага да Крамянной — 22 кіламетры.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ