МУС унесла ў «спіс экстрэмістаў» палітвязня, які загінуў
5 студзеня 43-гадовы жыхар Смаргоні Дзмітрый Дудойць, які адбываў пакаранне на хіміі, скокнуў з моста ў Магілёве і разбіўся. Гэта адбылося, калі ён вяртаўся з паліклінікі без суправаджэння. МУС унесла яго ў «спіс экстрэмістаў».
Амаль праз 10 месяцаў пасля смерці мужчыны яго ўнеслі ў так званы «пералік асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці».
Прычым у ім адзначана, што Дудойць «адбывае пакаранне», зазначае «Вясна».
Дудойця асудзілі да двух гадоў «хіміі» за каментарый пра начальніка Ганцавіцкага РАУС Віталія Куляшова. Свой тэрмін ён адбываў у Магілёве. Ён правёў на «хіміі» адзін тыдзень.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ