Фота: journ.bsu.by

Фота: journ.bsu.by

Пра яе звальненне стала вядома з сайта факультэта. 

З 2014-га па 2017-ы Самусевіч выконвала абавязкі загадчыка кафедры перыядычнага друку на журфаку.

У 2020 годзе і пасля яго праславілася рэпрэсіямі ў дачыненні да студэнтаў, якія выходзілі на акцыі пратэстаў, былі затрыманыя і адбывалі суткі.

Самусевіч прымушала студэнтаў пісаць тлумачальныя, выносіла дысцыплінарныя спагнанні, адлічвала з факультэта. 

Выказвалася яна і аб сітуацыі ў краіне. 

«У нас па-сапраўднаму моцная ўлада, на чале якой знаходзіцца выдатны лідар. Гэта адзначаюць і ў іншых краінах. Тым не менш сам прэзідэнт не аднойчы казаў пра тое, што бываюць розныя акалічнасці. Вельмі важна прадугледзець і папярэдзіць іх, каб наша дзяржава не паўтарыла сумны досвед тых краін, дзе мелі месца так званыя каляровыя рэвалюцыі», — казала яна ў інтэрв'ю аднаму з дзяржаўных СМІ.

Многія выкладчыкі факультэта журналістыкі трапілі на суткі.

У зняволенні пабывала дацэнт кафедры тэлебачання і радыёвяшчання журфака Ганна Курэйчык.

Такі ж лёс напаткаў яе калегу Ксенію Мартуль.

Дацэнта Аляксандра Дуброўскага, які працаваў на кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання, звольнілі, абвінаваціўшы ў парушэнні карпаратыўнай этыкі. Як парушэнне этыкі кіраўніцтва інтэрпрэтавала подпіс выкладчыка пад калектыўным зваротам супраць фальсіфікацый, гвалту і беззаконня. І гэта толькі выпадкі, вядомыя сродкам масавай інфармацыі.

Пачынаючы з 2020-га з факультэта журналістыкі БДУ пайшлі «па згодзе бакоў» многія выкладчыкі. Не ўсе з іх рабілі гэта публічна, каб мінімізаваць небяспеку.

Чытайце таксама: 

Найлепшай выпускніцай журфака прызналі дачку палкоўніка КДБ

Памятаеце выкладчыцу БДУ, якая апраўдвалася за адпачынак у Еўропе? Яна падзялілася ўражаннямі: Там стаміліся ад непрыгожых амерыканцаў

«Хацелі даць заяўку на чалавека, але ён не прайшоў ідэалагічную праверку». Студэнты журфака расказалі, куды іх збіраюцца размяркоўваць

Клас
13
Панылы сорам
1
Ха-ха
25
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
9